|
Песняры - 1974 |
Олеся |
|
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая!
Чаму так горка, не магу я зразумець...
Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўже не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая, бывай!
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам звiнiць i плача май.
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы,
Палынный жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны
Гадамi ў сэрцы заглушыць сваiм не мог!
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвiнiць i плача май. |
Наследство (Спадчина) |
|
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю. |
И здесь гора, и там гора |
|
I туды гара i сюды гара.
А пад тымi крутыми гарамi
Ходзiць ладна зара.
Гэта не зара - дзяўчына мая.
Я яе поглядце лiцо румяное
Па ваду пайшла.
Дзяўчына мая, напаi каня.
Сядзем мы, сядзем ды й паедзем
Удаль ад майго двара.
А ў маiм двары нiчога няма,
Толькi-толькi красная калiна
Й тая не цвiла.
Калiна мая, чаму ж не цвiла,
Былi, былi лютыя марозы - змарозiлi яе.
i туды гара i сюды гара.
А пад тымi крутыми гарамi
Занялась зара. |
Сережки (Завушнiцы) |
|
О, колькi раз прасiў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькi раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьнi.
Ды ўсё перашкаджалi,
Калi дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але i я ўпарты,
i, каб свайго дабiцца,
Прасiў я шчыра майстра
Зрабiць ёй завушнiцы.
На гэтых завушнiцах
Я напiсаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маiх гарачых,
Нi ў час калi сьмяецца,
Сьпявае, або плача.
Нi ў час, калi прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвiняць ёй завушнiцы
Усё пра маё каханьне |
Любовь (Каханне) |
|
Прыпеў:
- Скажы мне, Ганулька,
Цi любiш мяне?
- Люблю, - ты сказала, -
Аж сэрца мне схне!
Ганулька, Ганулька!
Павер, зразумей -
Я ў свеце не бачыў
Кахання шчырэй!
Цi помнiш ты, Ганна,
Шчаслiвы мамэнт,
Як граў раз на дудцы
Нябожчык Вiнцэнт?
А Нёман спакойна,
Спакойна дрыжаў,
I месячык ясны
На нас пазiраў.
Прыпеў:
Драў горла у лозах
За рэчкаю драч,
I грукаў у сцену
Рагамi маркач.
На жэрдзе мы селi
У змроку маўчком,
I я прытулiўся
К табе плечуком.
Прыпеў:
Цi помнiш ты, Ганна,
Той светлы мамэнт,
Як граў раз на дудцы
Нябожчык Вiнцэнт?
А Нёман спакойна,
Спакойна дрыжаў,
I месячык ясны
На нас пазiраў.
Прыпеў: |
Черные очи |
|
Што, скажыце, цямнейшым на свеце ад ночы?
- Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што больш мае i тайнаў i чараў, як ночы?
- Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што, няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
- Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы.
Што нас губiць, як гiнуць зблудзiўшыя ночай?
- Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. |
Стоит верба |
|
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкi.
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкi.
Пад вярбою а тры дзевачкi,
Тры дзевачкi, тры малойчыкi.
Пад вярбою а тры дзевачкi,
Тры дзевачкi, тры малойчыкi.
Адзiн кажа: - Я Алесю люблю.
Я з Алесяй па пiва пайду. Я з Алесяй па пiва пайду.
Другi кажа: - Я Арыну люблю.
А я з ёй на сена пайду. А я з ёй сто капiц нараблю.
Трэцi кажа: - Я Аксiнню люблю,
Я з Аксiнняю жацi пайду.
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкi.
Стаiць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкi. |
Розы цвет |
|
Ружы цвет! Ружы цвет -
Сонца i кветак свята,
Сусвет, ружамi пах сусвет
У той час, як са мною была ты.
Голас твой, сiнь вачэй,
У сэрца маё запалi.
Ярчэй, ружы самой ярчэй,
Твае так вусны палалi.
Ружы цвет! Ружы цвет!
Верыцца мне ў спатканне.
Прашу ружы маёвай цвет:
- Вярнi маё шчасце - каханне. |
|