Ой, у лесе, у гушчары калыхалiсь камары,
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалiсь камары.(2 разы)
Дуб да дуба нахiлiўся - камар з дуба звалiўся,
Аб дубовыя сукi ён пабiў сабе бакi. (2 разы)
Аб дубовую карыцу пабiў сабе патылiцу,
Аб дубовыя карэннi ён пабiў сабе каленi. (2 разы)
Як даведалася муха, што ляжыць камар без духа,
Прыляцела ратаваць - вадой зiмнай адлiваць.
- Ой, камару ты мой браце, а чым цябе ратавацi? (2 разы)
- Спасылайце да аптэкi, закажыце зёлкi-лекi,
Закажыце зёлкi-лекi, цi не будзе трохi лепей?
А ў бальнiцы дактары вынуць душу без пары. (2 разы)
- Ой, камару ты мой браце, а дзе ж цябе пахавацi?
- Вы схавайце мяне ў лесе пры зялененькiм арэсе
Будуць гарэшкi шчапаць - камара ўспамiнаць:
"Цi не тое гэта цела, з дуба што далоў зляцела?
Чы не тыя гэта косцi, што ляцелi з высатосьцi?"
Ой, у лесе, у гушчары калыхалiсь камары,
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалiсь камары. (3 разы) |