В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - 1980
Машенька  
Ой, хадзiла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вiшнёчку. (2 р.)

Балiць-балiць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любiў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга. (2 р.)

Забiраюць парнiшачку ў салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытацi.
Забылася дзяўчыначка ой папытацi:
Цi мне замуж выхадзiцi, ой цi гуляцi?

Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравiчкi, як таптала. (2 р.)

Не сцялi ты пасцель белу, як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду, як казала.
Яны тваю пасцель белу ой параскiнуць,
Яны цябе любiць будуць, ой ды пакiнуць!

Ой, хадзiла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вiшнёчку. (2 р.)