|
Песняры - Самое лучшее |
Сережки |
|
О, колькi раз прасiў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькi раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьнi.
Ды ўсё перашкаджалi,
Калi дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але i я ўпарты,
i, каб свайго дабiцца,
Прасiў я шчыра майстра
Зрабiць ёй завушнiцы.
На гэтых завушнiцах
Я напiсаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маiх гарачых,
Нi ў час калi сьмяецца,
Сьпявае, або плача.
Нi ў час, калi прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвiняць ёй завушнiцы
Усё пра маё каханьне |
|