В начало
АБВГДЖЗИКЛМНОПРСТУФХЦЧШЭЮЯA-Z0-9
Песняры - Живем (Александр Катиков)
На начлезе  
Вецер хвалі улерад гоне, вербы гне, 
Ходзяць слутаныя коні у тумане.
Буланыя мае коні
Копытамі ціха звоняць
Копытамі ціха звоняць
Ў сэрца мне.

Доўга, доўга ноччу цуднай, 
ноччу цуднай я ня спаў,-
Аганёк па полі блудны, 
агонь блудны вандраваў. 
Доўга песьня салаўіна 
Ня сьціхала срэдзь галінау. 
Ня сьціхала срэдзь галінау. 
Сярод траў.

Доўга, доўга чуў дзявочы, 
чуў дзявочы з вёсак сьпеў, 
Аж пакуль рогаты месяц, 
пакуль месяц не самлеў.
Пакуль хлопцы не паснулі,
Агонь ветры не раздулі,
Агонь ветры не раздулі,
Аж згарэў.

Ноч была як быццам казка, казна сіняя. 
Пакуль зоры не пагаслі, думаў я,
Што, чым зоры праз галіны-
Чараўней глядзіць дзяучына,
Чараўней глядзіць дзяўчына,
Ой, мая!..

Ходзяць коні, ходзяць ў раннім тумане,
Устануць хлопцы ды да хаты пажанем.
Вецер хвалі ўперад гоне,
Яны родной песьняй звоняць,
Яны родной песьняй звоняць,
У сэрцы мне...